Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Навукоўцы

Сяргей Уладзіміравіч Кабяк нарадзіўся 2 студзеня 1945 г. у вёсцы Скарчава Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1972 г. скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1968–1974 гг. быў старшынёй прафкама студэнтаў. Па заканчэнні інстытута працаваў асістэнтам, выкладчыкам МДПІ.

Захар Ашэравіч Зімак нарадзіўся 23 лютага 1920 г. у прадмесці Варшавы ў вялікай і беднай яўрэйскай сям’і. З дзяцінства праявіў здольнасці да вучобы, атрымаў падтрымку ад польскіх структур для бясплатнага навучання. Да лета 1939 г. скончыў 4 класы гімназіі і першы курс ліцэя прыродазнаўчых навук. Вучыўся старанна, засвоіў французскую, англійскую і нямецкую мовы, латынь і эсперанта.

Альберт Аляксандравіч Багдасараў нарадзіўся 13 мая 1935 г. у г. Ташкенце (Узбекская ССР) у сям’і мастакоў. Бацька ў 1941 г. добраахвотнікам пайшоў на фронт, у 1943 г. загінуў пад Курскам. У школе Альберт любіў урокі геаграфіі, гісторыі, літаратуры, шмат займаўся спортам i грамадскай работай, быў камсоргам. Мінераламі цікавіўся з дзяцінства, сабраў калекцыю камянёў, ведаў хімічны склад кожнага.

Мікалай Пятровіч Ярчак нарадзіўся 25 мая 1950 г. у вёсцы Гошчава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1966 г. скончыў Гошчаўскую сярэднюю школу і паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна на факультэт хіміі. Вучобу ў БДУ у 1971 г. скончыў з рэкамендацыяй для паступлення ў аспірантуру.

Фёдар Данілавіч Клімчук нарадзіўся 27 лютага 1935 г. у вёсцы Сіманавічы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У першых класах навучаўся ў Сіманавіцкай школе, а потым — у школах г. Драгічына.

Мікалай Аляксандравіч Свідуновіч нарадзіўся 29 красавіка 1940 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёнаБрэсцкай вобласці ў сям’і работнікаў гандлю.Закончыўшы дзесяць класаў Дзівінскай школы, ён хацеў паступаць у ваенна-марское вучылішча, але па парадзе ўрача-афтальмолага адмовіўся ад ваеннай прафесіі, паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут на спецыяльнасць «Машыны і тэхналогіі ліцейных вырабаў».

Аляксандр Віктаравіч Бондар нарадзіўся 28 сакавіка 1950 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. У 1967 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. В. Куйбышава, які скончыў у 1971 г. Працоўны шлях пачаў у трэсце сталовых Першамайскага раёна г. Мінска.

Аляксей Ігнатавіч Мікуліч нарадзіўся 19 снежня 1934 г. у в. Жарабковічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Закончыў мясцовую сямігодку (1949), Баранавіцкую фельчарска-акушэрскую школу. Служыў у Ваенна-марской авіяцыі. Паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1963 г. Працаваў інспектарам-урачом Міністэрства сацыяльнага забеспячэння БССР.

Хаім Азрыэль Вейцман нарадзіўся 27 лістапада 1874 г. у мястэчку Моталь Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Озэр Вейцман (1850–1911), служыў чыноўнікам канторы па сплаве лесу. Маці, Хаіма-Рахель-Леа (1852–1939), нарадзілася ў Моталі, у 1920 г. яна перасялілася ў Эрэц-Ісраэль і пазней заснавала ў Хайфе першы дом для састарэлых. Сям’я была шматдзетнай, налічвала 15 дзяцей, у гэтым спісе Хаім быў трэцім.

Алег Анатольевіч Стральчонак нарадзіўся 18 кастрычніка 1947 года ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1970 годзе паспяхова скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна і быў рэкамендаваны для паступлення ў аспірантуру. У 1970–1973 гадах праходзіў падрыхтоўку ў аспірантуры Інстытута арганічнай хіміі імя М. Д. Зялінскага АН СССР.

Старонка 2 з 5